Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Кіргізстану Атамбаева абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту


Супрацоўнікі спэцназу насупраць прыхільнікаў Атамбаева падчас штурму дома палітыка. Кой-Таш, 8 жнiўня 2019
Супрацоўнікі спэцназу насупраць прыхільнікаў Атамбаева падчас штурму дома палітыка. Кой-Таш, 8 жнiўня 2019

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазьбек Атамбаеў плянаваў дзяржаўны пераварот, лічаць спэцслужбы краіны. Старшыня Дзяржкамітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізіі Аразьбек Апумбаеў заявіў, што Атамбаеву «патрэбная была кроў. Гэта быў яго намер».

Атамбаеў ігнараваў выклік на допыт у якасьці сьведкі, таму рыхтаваўся прымусовы прывод экс-прэзыдэнта да сьледчага, перадае агенцтва 24. Паводле словаў кіраўніка ведамства, Атамбаеў разумеў гэта, таму «ў сваім цэнтры трымаў жанчын, дзяцей і старых», якім плаціў грошы, — прыводзіць словы Апумбаева агенцтва.

Алмазьбек Атамбаеў арыштаваны да 26 жніўня. Яго падазраюць у карупцыі і незаконным вызваленьні з турмы крымінальнага аўтарытэта.

8 жніўня міліцыя затрымала Атамбаева ў яго доме ў вёсцы Кой-Таш недалёка ад Бішкеку. Затрыманьне атрымалася з другой спробы пасьля штурму яго дома спэцназам. Атамбаеў здаўся пасьля перамоваў.

Апэрацыя затрыманьня палітыка перарасла ў сутыкненьні з прыхільнікамі Атамбаева. Яны працягваліся больш за суткі. Адзін спэцназавец загінуў. Пацярпелі 170 чалавек, 79 зь іх — супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG