Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнту Кіргізстану Атамбаеву прад’явілі абвінавачваньні ў цяжкіх злачынствах


Архіўнае фота. Былы прэзыдэнт Кіргізстану Алмазьбек Атамбаеў

Генэральная пракуратура Кіргізстану 13 жніўня вылучыла новыя абвінавачваньні ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Алмазьбека Атамбаева — у сувязі з падзеямі ў яго рэзыдэнцыі ў Кой-Ташы.

«Сёньня абвінавачваньні прадʼяўленыя Атамбаеву: па фактах арганізацыі беспарадкаў, пагрозе прадстаўнікам улады, незаконнаму абароту зброі, у перашкодзе сьледзтву, захопе закладнікаў, у забойстве і ў замаху на забойства», — паведаміў генпракурор Аткурбек Джамшытаў.

Раней Атамбаева абвінавачвалі толькі ў карупцыі.

Таксама, паводле генпракурора, акрамя самога Атамбаева, абвінавачваньні прадʼяўленыя некалькім прыхільнікам былога прэзыдэнта, згодна з рашэньнем суда іх адправілі ў турму на два месяцы.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG