Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У помніка пад Старымі Дарогамі скралі кулямёт


Помнік і пусты пастамэнт, зь якога скралі «кулямёт»
Помнік і пусты пастамэнт, зь якога скралі «кулямёт»

Пад вёскай Госьціна, што ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці, пашкодзілі помнік ваярам часоў Другой усясьветнай вайны, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

Скульптура салдата засталася некранутай, але зьнік макет кулямёта «Максім», што стаяў каля яго.

Гэта адбылося паміж 5 і 7 жніўня. Невядомы зрэзаў нажоўкай мэталёвыя дэталі, якімі макет мацаваўся да пастамэнту.

МУС асобна ўдакладняе, што «кулямёт» не прыдатны да стральбы. Але, мяркуючы па фота, ён формай і габарытамі падобны да сапраўднага кулямёта ўзору 1910 году.

Цяпер міліцыя шукае злачынцу. Тых, хто нешта ведае пра здарэньне, просяць тэлефанаваць па нумары +375 17 92 558 51 або +375 29 354 31 53.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG