Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Кіргізстану вінавацяць у незаконным вызваленьні злодзея ў законе


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Былога прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева афіцыйна арыштавалі і абвінавацілі ў карупцыі ў справе аб незаконным вызваленьні злодзея ў законе Азіза Батукаева.

Атамбаева арыштавалі да 26 жніўня. Пры гэтым, як падкрэсьліў ягоны адвакат Сяргей Сьлесараў, ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам і падпісваць якія-небудзь дакумэнты, у тым ліку пратакол допыту, паведамляе Настоящее время.

Алмазьбек Атамбаеў узначальваў Кіргізстан з 2011 па 2017 год. Ён стаў першым прэзыдэнтам краіны, які добраахвотна пакінуў пасаду пасьля першага тэрміну, а ня быў зрынуты ў выніку рэвалюцыі.

«Абвінавачваньне неабгрунтаванае. Як яно можа быць абгрунтаваным, калі майго падабароннага запрашалі ў якасьці сьведкі, але так і не дапыталі? Яму адразу ўручылі апавяшчэньне аб падазрэньні. Гэта сцэнар, які плянаваўся першапачаткова. Гэтыя дзеяньні незаконныя, паколькі ў Алмазбека Атамбаева, як экс-прэзвдэнта, маецца недатыкальнасьць », — сказаў Сьлесараў выданьню Kloop.

На допыт таксама выкліканы сын Атамбаева Сейітбек, паведаміла ў пятніцу афіцыйная прадстаўніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізстану Кундуз Жалдубаева.

«Сейітбек Атамбаеў выкліканы на допыт у МУС, але мне не вядома, па
якой дакладна справе яго дапытваюць. Астатнія члены сям’і Атамбаева знаходзяцца ў краіне, іх пакуль не выклікалі ў сьледчыя органы», — сказала яна.

Спэцназ затрымаў Атамбаева 8 жніўня ў сяле Кой-Таш, здолеўшы з другога разу ўзяць штурмам ягоную рэзыдэнцыю. Падчас сутыкненьняў паміж сілавікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта загінуў спэцназавец, амаль сто чалавек пацярпелі.

Алмазбек Атамбаеў узначальваў Кыргызстан да лістапада 2017 году, і па законе ён ня мог вылучыцца на чарговы тэрмін. Ён назваў свайго пераемніка — Сааранбая Жээнбекава — і той перамог на выбарах у Кіргізстане. Неўзабаве паміж старым і новым прэзыдэнтамі распачаўся канфлікт, пачаліся арышты паплечнікаў Атамбаева.

Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?

Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.

  • У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
  • У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.

Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?

  • Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
  • Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG