Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесьлі прысуд групе наркакур’ераў з Мазырскага раёну


Ілюстрацыйнае фота

Суд Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці абвясьціў прысуд групе наркакур’ераў, якія прадавалі наркотыкі гашыш, марыхуану, мэфэдрон, фэнамін і альфа-PVP, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Траіх жыхароў Мазырскага раёну прызналі вінаватымі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў у буйным памеры з мэтай збыту, аднаго зь іх асудзілі на 13 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, другога — на 12 гадоў, трэцяга — на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму мінус 1 год у сувязі з амністыяй (усяго 8 гадоў).

Абвінавачаных затрымалі ў лістападзе 2018 году ў лесе недалёка ад вёскі Салонская Карма Жлобінскага раёну.

Паводле міліцыі, галоўны фігурант праз закладкі забіраў вялікую партыю наркотыкаў у Менску, фасаваў іх на дробныя партыі ў арандаваных гаражы і кватэры, а пасьля з саўдзельнікамі рабіў закладкі ў Мазыры, Жлобіне, Сьветлагорску і іншых буйных гарадах Гомельскай вобласьці. Як паказала экспэртыза, дробныя партыі наркотыкаў ад гэтага распаўсюдніка знаходзілі і ў іншых гарадах Беларусі.

З усіх траіх толькі адзін чалавек часткова прызнаў сваю віну. Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG