Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота аварыі ракетнага комплексу С-300 пад Полацкам


Салдат-кіроўца ня справіўся з кіраваньнем, калі вайсковая калёна рухалася ў пункт сталай дысьлякацыі.

Ракетны комплекс С-300 зьехаў у кювет пад Полацкам, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.

Фота з тэлеграм-каналу t.me/belamova. Здымкі зробленыя пасьля таго, як ракетны комплекс выцягнулі зь кювету
Фота з тэлеграм-каналу t.me/belamova. Здымкі зробленыя пасьля таго, як ракетны комплекс выцягнулі зь кювету

У Мінабароны паведамілі, што адбылося «невялікае дарожна-транспартнае здарэньне»:

«Комплекс без боекамплекта ў складзе калёны рухаўся з хуткасьцю 30 км / г. Кіроўца ня справіўся з кіраваньнем. У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў», — распавялі ў Мінабароны.

Блогер NEXTA пісаў, што ў аварыйным комплексе былі баявыя ракеты, але гэта інфармацыя абаронным ведамствам не пацьвярджаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG