Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждэпартамэнце ЗША назвалі Пэкін «бандыцкім рэжымам»


У кітайскай прэсе апублікавалі фатаздымак з сустрэчы амэрыканскай дыпляматкі зь лідэрамі пратэстаў у Ганконгу

Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША 8 жніўня назвала ўрад КНР «бандыцкім рэжымам» пасьля таго, як Пэкін раскрыў асабістыя зьвесткі амэрыканскай дыпляматкі, якая напярэдадні сустракалася зь лідэрамі ганконскай апазыцыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Я ня думаю, што публікацыя інфармацыі пра амэрыканскую дыпляматку — уключаючы асабістыя зьвесткі, фатаздымкі, імёны яе дзяцей — я ня думаю, што гэта зьяўляецца афіцыйным пратэстам; гэтага можна было б чакаць ад бандыцкага рэжыму», — заявіла Морган Артагус.

«Адказныя дзяржавы так сябе не паводзяць», — дадала афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту.

Напярэдадні кітайскія дзяржаўныя выданьні апублікавалі фатаздымкі, зробленыя падчас сустрэчы Джулі Ідэ, супрацоўніцы Генэральнага консульства ЗША, зь лідэрамі антыпэкінскіх пратэстаў у ганконскім гатэлі Marriott. Кітайскія журналісты назвалі супрацоўніцу консульства «экспэртам у падрыўной дзейнасьці», якая нібыта каардынуе пратэсты ў Ганконгу, спрабуючы справакаваць хаос і беспарадкі ў горадзе. У МЗС КНР запатрабавалі ад Вашынгтона тлумачэньняў і выклікалі супрацоўнікаў консульства ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG