Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль атрымаў апошнюю частку архіву Франца Кафкі


Прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Ізраілю трымае сшытак з рысункамі Франца Кафкі. Ерусалім, 7 жніўня 2019
Прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Ізраілю трымае сшытак з рысункамі Франца Кафкі. Ерусалім, 7 жніўня 2019

Нацыянальная бібліятэка Ізраілю атрымала апошнюю частку рукапісаў Франца Кафкі, чэскага нямецкамоўнага празаіка габрэйскага паходжаньня. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Бібліятэка атрымала тры чарнавыя варыянты апавяданьня Кафкі «Вясельная падрыхтоўка на вёсцы»; сшытак, у якім ён рабіў нататкі на іўрыце; сотні асабістых лістоў сябрам, падарожныя дзёньнікі і рысункі. Частка зь іх не была апублікаваная. Прадстаўнікі бібліятэкі заявілі, што рукапісы будуць аблічбаваныя да канца году, пасьля чаго стануць даступныя грамадзкасьці.

Творы захоўваліся ў дзьвюх сясьцёр. Яны сьцьвярджалі, што атрымалі ў спадчыну архіў ад іх маці Эстэр Гофэ. Яна працавала сакратаркай у сябрa і біёграфа пісьменьніка Макса Брода. Кафка завяшчаў яму свае рукапісы і даручыў спаліць, але Брод гэтага не зрабіў. Публікацыі Брода ўключалі «Працэс», «Ператварэньне» і «Замак» — творы, дзякуючы якім Кафка стаў адным з самых вядомых празаікаў ХХ стагодзьдзя.

Дакумэнты некалькі дзесяцігодзьдзяў захоўваліся ў сэйфе швайцарскага банку, пакладзеныя туды Гофэ. У 2008 годзе сёстры пачалі судовы працэс, заяўляючы, што рукапісы належаць ім. Увесну сёлета швайцарскі суд пастанавіў, што архіў павінен быць перададзены Ізраілю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG