Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на нафту ўпала праз гандлёвыя спрэчкі ЗША і Кітая


Цэны на нафту на сусьветных рынках абнавілі паўгадавы мінімум. Па стане на 09.15 паводле менскага часу цана нафты Brent складала $ 58 даляраў 91 цэнт за барэль.

Апошні раз такі ўзровень быў у пачатку году, да канца красавіка цэны дасягнулі 75 даляраў, а з пачатку лета знаходзіліся ў калідоры ад $60 да $67,5 за барэль.

Экспэрты зьвязваюць цяперашняе зьніжэньне цэнаў з наступным этапам гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем, якая, на думку экспэртаў, можа запаволіць тэмпы сусьветнага эканамічнага разьвіцьця і аслабіць попыт на сыравіну.

На біржах ЗША 5 жніўня адбылося найбольшае падзеньне цэнаў на акцыі ў 2019 годзе (каля 3%), 6 чэрвеня яны часткова аднавіліся (больш як на 1%).

Гэта адбылося на фоне падзеньня кітайскай нацыянальнай валюты юаня да ўзроўню больш як 7 юаняў за 1 даляр. Гэта самае вялікае зьніжэньне юаняў за адзін гандлёвы дзень за 10 гадоў; прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адразу абвінаваціў Кітай у «маніпуляцыі валютай». Міністар фінансаў ЗША Стывен Мнучын заявіў 5 жніўня, што Вашынгтон будзе супрацоўнічаць з Міжнародным валютным фондам для ліквідацыі несумленнай канкурэнцыі з боку Пэкіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG