Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН асудзілі рашэньне Італіі штрафаваць судны, якія ратуюць мігрантаў


Архіўнае фота. Выратаваныя мігранты на борце італьянскага судна берагавой аховы , 2018 год
Архіўнае фота. Выратаваныя мігранты на борце італьянскага судна берагавой аховы , 2018 год

У Італіі суднам і арганізацыям, якія ратуюць мігрантаў у Міжземным моры, цяпер пагражае штраф да 1 мільёна эўра. Ва Ўпраўленьні Вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў ААН заявілі, што вельмі абураныя новымі захадамі, паведамляе афіцыйны сайт ААН.

Урад Італіі ўжо ўвёў штрафы за выратаваньне мігрантаў на моры і забараніў суднам няўрадавых арганізацыі зь мігрантамі на борце швартавацца ў італьянскіх портах. Цяпер парлямэнт Італіі вырашыў надаць гэтаму акту моц закону, павысіў памер штрафу да 1 мільёна эўра і даў дазвол на аўтаматычную канфіскацыю ратавальных суднаў, адзначыў прэс-сакратар Упраўленьня Вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў ААН ​Чарлі Яксьлі.

У ААН сьцьвярджаюць, што такія захады супярэчаць міжнародным абавязаньням Італіі і прывядуць да росту выпадкаў гібелі людзей на гэтым небясьпечным маршруце.

«Няўрадавыя арганізацыі адыгрываюць найважнейшую ролю ў выратаваньні жыцьця ўцекачоў і мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Эўропу небясьпечным марскім шляхам», — заявіў Чарлі Яксьлі.

Ён заклікаў улады Італіі адмовіцца ад крыміналізацыі выратаваньня людзей і падтрымаць дзейнасьць няўрадавых арганізацый у выратаваньні мігрантаў, а не забараняць яе.

У апошні час плынь мігрантаў у Эўропу празь Міжземнае мора значна скарацілася, аднак гэта не прывяло да зьніжэньня колькасьці трагічных здарэньняў. У 2019 годзе Міжземнае мора пераплылі чатыры тысячы ўцекачоў і мігрантаў — на 80% менш, чым у першыя сем месяцаў 2018 году. Але для многіх гэтае падарожжа стала апошнім у іх жыцьці.

Толькі за апошнія некалькі дзён пры спробе перабрацца ў Эўропу Міжземным морам патанула каля 20 чалавек. А 25 ліпеня адбылася самая маштабная трагедыя за апошнія два гады: у моры загінулі 150 чалавек. У той момант у Міжземным моры не было ніводнага няўрадавага выратавальнага судна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG