Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла першая чорнаскурая ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры


Тоні Морысан
Тоні Морысан

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі Тоні Морысан памерла на 89 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на яе выдаўца.

У 1993 годзе Морысан стала першай чарнаскурай жанчынай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію. Яна атрымала яе з фармулёўкай «за тое, што ў сваіх поўных мары і паэзіі раманах ажывіла абсалютна неабходны аспэкт амэрыканскай рэальнасьці».

Морысан пачала пісаць у 38 гадоў, у сваіх раманах пісьменьніца апісвала жыцьцё чарнаскурага насельніцтва Злучаных Штатаў, распавядаючы пра рабства як псыхалягічнай зьяве, і акцэнтуючы ўвагу на адносінах унутры афраамэрыканскай супольнасьці краіны.

Адзін з самых вядомых раманаў Морысан, — «Каханая», — распавядаў пра чарнаскурую жанчыну, якая забіла сваю дачку, каб выратаваць яе ад рабства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG