Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць гадоў расейскім контрасанкцыям. Як дзяржаўныя СМІ тлумачылі расейцам, навошта яны патрэбныя


Расея ўвяла санкцыі супраць Захаду 6 жніўня 2014 году — у адказ на заходнія санкцыі за захоп Крыму. Тады ў абмежавальны пералік патрапілі шматлікія прадукты харчаваньня, у тым ліку ялавічына, сьвініна, садавіна, рыба, птушка і малочная прадукцыя.

Мэта № 1: пакараць Захад

  • «Эўропа і Паўночная Амэрыка падлічваюць страты. Для эўрапейцаў удар будзе асабліва адчувальным» (1 канал, 2014 год).
  • «У выніку расейскіх санкцыяў зачыняцца або апынуцца на мяжы банкруцтва амаль палова латвійскіх фірмаў» (Россия 24, 2014 год).
  • «Расейскія санкцыі пагражаюць сур’ёзнымі стратамі для эканомікі Эстоніі» (Россия 24, 2014 год).
  • «Польскія фэрмэры б’юць трывогу: яблыкі, ігрушы, пэрсікі, капуста — усё гэта пладовае багацьце рызыкуе згніць на палях» (ТВЦ, 2014 год).
  • «Пасьля таго, як Расея ўвяла санкцыі на імпарт садавіны з Гішпаніі, ім проста няма каму прадаць ўраджай» (НТВ, 2014 год).
  • «Удар адчуюць усе краіны Эўропы. Італія можа зноў зваліцца ў прорву эканамічнага крызісу» (Россия 24, 2014 год).
  • «Яны зараз самі спалохаюцца, яны зараз самі пачнуць адмяняць ў дачыненьні да нас санкцыі. У іх фэрмэры выйдуць на вуліцы, зьмятуць гэтыя ўрады» (Россия 24, 2014 год).

Мэта № 2: дапамагчы расейскім вытворцам

  • «На прылаўках вызваліцца месца для айчыннага прадукту, больш якаснага і карыснага» (Россия 24, 2014 год).
  • «Чачэнскія аграрыі заяўляюць, што змогуць забясьпечыць якаснай прадукцыяй цэнтар краіны» (НТВ, 2014 год).
  • «Селядзец пад шубай на навагодніх сталах расейцаў будзе далёкаўсходнім» (НТВ, 2014 год).
  • За пяць гадоў Расея зьнішчыла больш за 32 тысяч тон «запрашчонкі». Але заяўленых мэтаў контрасанкцыі дасягнулі ня цалкам. Цяпер, у 2019 годзе ў Крамлі задумваюцца над іх адменай.
  • Віцэ-прэм’ер Аляксей Гардзееў прапанаваў не зьнішчаць санкцыёнку. На яго думку, зьнішчаць прадукты харчаваньня «у прынцыпе няправільна» (НТВ, 2019 год).
  • Прадукты з Эўропы сталі часьцей прадаваць на Блізкі Усход, у ЗША і Кітай.

"Настоящее время"

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG