Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпісаў указ аб блякаваньні дзяржаўных актываў Вэнэсуэлы


Нікаляс Мадура і чальцы ягонага ўраду
Нікаляс Мадура і чальцы ягонага ўраду

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, якім цалкам блякуюцца ўсе разьмешчаныя ў краіне дзяржаўныя актывы Вэнэсуэлы.

Абмежавальныя захады распаўсюджваюцца на ўрад Нікаляса Мадура, а таксама на любыя падкантрольныя яму палітычныя ведамствы і структуры — у тым ліку Цэнтральны банк Вэнэсуэлы і дзяржаўную нафтавую кампанію PDVSA.

Амэрыканскія кампаніі і прыватныя асобы пазбаўляюцца магчымасьці весьці бізнэс з урадам Мадура і з тымі, хто яго падтрымлівае, піша Associated Press.

На думку суразмоўцы агенцтва з разьмешчанай у ЗША кансалтынгавай кампаніі Caracas Capital Markets, Вашынгтон мае намер распаўсюдзіць дзеяньне абмежаваньняў на юрыдычныя і фізычныя асобы ў Расеі, Кітаі, Турцыі, Іране і на Кубе, якія супрацоўнічаюць з Мадура.

У мінулы чацьвер Дональд Трамп заявіў, што разглядае магчымасьць увесьці рэжым карантыну або нават блякады ў дачыненьні да Вэнэсуэлы. Ніякіх дэталяў аб тэрмінах або маштабах такой акцыі Трамп не прывёў.

Злучаныя Штаты і большасьць іншых краін Захаду прызнаюць у якасьці законнага кіраўніка Вэнэсуэлы кіраўніка парлямэнту Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам у студзені. Рэальная ўлада ў краіне застаецца ў руках Мадура, якога падтрымліваюць, у прыватнасьці, Кітай, Іран і Расея, якая адправіла ў Вэнэсуэлу сваіх вайсковых дарадцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG