Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роварную дарожку на Веры Харужай у Менску аддзяляюць бардзюрам. ФАТАФАКТ


Роварную дарожку на менскай вуліцы Веры Харужай пачалі аддзяляць бардзюрам ад палос руху аўтамабіля, піша Tut.by.

У чэрвені на вуліцы Веры Харужай у Менску зрабілі кавалак роварнай дарогі на праезнай частцы, веладарожку вылучылі жоўтай разьметкай. Гэты першая такая дарожка ў сталіцы. На ёй усталяваныя адмысловыя дарожныя знакі, нанесеная разьметка і нават ёсьць адзін сьвятлафор.

Нягледзячы на гэта, некаторыя кіроўцы выкарыстоўвалі гэты кавалак дарогі як дадатковую паласу руху ці паркоўку. А кавалак роварнай дарожкі каля прыпынку грамадзкага транспарту раварыстам трэба абʼяжджаць па тратуары. Гэты кавалак акрэсьлілі жоўтым колерам, але пэўныя прадаўцы палічылі, што гэта зона для гандлю і раскладвалі тут свае тавары. Пасьля гэтага на веладарожцы зьявіўся плот, пісаў Tut.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG