Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр партыі Зяленскага расказаў, што трэба зрабіць для вяртаньня акупаваных тэрыторый


Дзьмітрый Разумкаў

Лідэр партыі «Слуга народа» Дзьмітрый Разумкаў назваў меры ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы Ўкраіны, якія могуць спрыяць вяртаньню акупаваных тэрыторый пад кантроль украінскай улады.

«Тут больш пытаньне дыпляматыі, санкцыйнага ціску, пытаньні ўнутранай палітыкі, зьвязаныя з барацьбой з карупцыяй, з інфармацыйнай палітыкай, з эканомікай, інфраструктурай, сацыяльнай палітыкай. Гэта цэлы комплекс задач, якія трэба выканаць і якія дазволяць хутчэй вярнуць часова акупаваныя тэрыторыі», — сказаў Разумкаў у інтэрвію расейскаму выданьню «Коммерсант».

Ён таксама дадаў, што «ўсе мы хацелі б, каб наступіў мір, каб Данбас і Крым вярнуліся ва Ўкраіну», але «на жаль, гэта не вырашаецца законамі».

Па словах Разумкава, украінскі бок імкнецца да дасягненьня міру на Данбасе, але «не ва ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу мы назіраем гэтае жаданьне».

3 жніўня сам Дзьмітрый Разумкаў паведаміў у камэнтары Радыё Свабода, што партыя «Слуга народа» будзе вылучаць яго на пасаду старшыні Вярхоўнай Рады.

Прапрэзыдэнцкая партыя «Слуга народа» атрымала па выніках датэрміновых выбараў больш за 250 мандатаў дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Гэтага дастаткова, каб сфармаваць уладную фракцыю самастойна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG