Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу сотні людзей выйшлі падтрымаць сясьцёр Хачатур’ян


У шкляной клетцы Астанкінскага суду ў Маскве - Крысціна Хачатур'ян 2 жніўня 2018-га.
У шкляной клетцы Астанкінскага суду ў Маскве - Крысціна Хачатур'ян 2 жніўня 2018-га.

У Пецярбургу прайшоў узгоднены мітынг за справядлівасьць для жанчын і ў падтрымку сясьцёр Хачатурʼян, якіх абвінавачваюць у забойстве бацькі.

Па дадзеных МБХ-медиа і «Фонтанки», у мітынгу ўзялі ўдзел каля адной тысячы чалавек. «Нямецкая хваля» паведамляе пра паўтары тысячы.

Сьледзтва выставіла сёстрам Хачатурʼян абвінавачваньне ў групавым забойстве бацькі па папярэдняй змове. Абарона сьцьвярджае, што дзеўчыны дзейнічалі ў рамках неабходнай самаабароны, і патрабуе альбо зьмякчыць абвінавачваньне, альбо спыніць справу, паведамляе расейская «Новая газета».

19-гадовая Крысьціна, 18-гадовая Ангеліна і 17-гадовая Марыя забілі бацьку ў ліпені 2018 году. Падчас допыту дзеўчыны прызналі віну, і 29 ліпеня ім было выстаўлена абвінавачваньне ў забойстве без абцяжарваючых абставін. Прычынай злачынства сьледзтва назвала «асабістыя непрыязныя адносіны з прычыны прычыненьня бацькам маральных пакут на працягу доўгага часу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG