Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр расейскі сьпявак і кампазытар Вілі Токараў


Вілі Токараў
Вілі Токараў

Памёр расейскі сьпявак, аўтар песень у жанры шансон Вілі Токараў. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» са спасылкай на сям’ю сьпевака паведаміў народны артыст Расеі Мікалай Тамразаў. Токараву было 84 гады.

Вілі (Вілен) Токараў нарадзіўся ў 1934 годзе, быў мараком гандлёвага флёту, граў на кантрабасе і вібрафоне ў ансамблі «Дружба» Аляксандра Бранявіцкага, акампанаваў Марку Бэрнэсу і Эдыце Пʼесе, затым кіраваў ансамблем у Мурманску. У 1974 годзе ён зьехаў у Злучаныя Штаты. Атрымаў вядомасьць у канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, выпусьціўшы некалькі кружэлак, сюжэты песень якіх заснаваныя на жыцьці расейскамоўнага Нью-Ёрку.

Яго песьні, такія як «Небоскребы» і «Над Гудзоном», набылі вялікую папулярнасьць сярод эмігрантаў з Савецкага Саюзу, а затым і ў самым СССР. У 1989 годзе Токараў упершыню з моманту эміграцыі прыехаў з гастролямі ў Расею, а ў 1990-м перасяліўся ў Маскву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG