Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі крымінальную справу за паведамленьне пра мінаваньне ў Менску


Падчас эвакуацыі на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка
Падчас эвакуацыі на чыгуначным вакзале ў Менску, 31 сакавіка

Па факту заведама ілжывага паведамленьня аб небясьпецы ў Менску пачалі крымінальную справу, піша Сьледчы камітэт.

Невядомая асоба 3 жніўня накіравала на электронную пошту магілёўскага кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі паведамленьне аб мінаваньні чыгуначнага вакзалу і двух самалётаў у Менску.

Падчас абсьледаваньня сапёрамі інфармацыя не пацьвердзілася. Асоба падазраванага высьвятляецца.

Ад пачатку году за ілжывае мінаваньне будынкаў па ўсёй Беларусі завялі каля 20 крымінальных спраў. Расьсьледаваньні працягваюцца.

  • 31 сакавіка невядомы паведаміў, нібыта замінаваны чыгуначны вакзал, а таксама гандлёвыя цэнтры Galileo і «Замак».
  • 6 красавіка праз тэлефон сказалі, што ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» закладзена выбухоўка.
  • 27 красавіка абмежавалі рух менскага мэтро з прычыны «замінаваньня» станцыі «Ўручча». Пазьней увечары затрымалі чалавека, які меркавана зрабіў ілжывы званок.
  • 29 красавіка паведамлялася пра «мінаваньне» аэрапорту, вакзалу і гатэля ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG