Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гамбургу канфіскавалі какаін на 1 мільярд эўра


Ілюстрацыйнае фота

Нямецкія мытныя чыноўнікі абвясьцілі пра канфіскацыю найбуйнейшай у гісторыі краіны партыі какаіну ў порце Гамбургу.

Больш за чатыры тоны наркотыкаў везьлі са сталіцы Ўругваю, Мантэвідэо, у горад Антвэрпэн у Бэльгіі, але нямецкія ўлады перахапілі груз падчас плянавай праверкі два тыдні таму, паведамляе Бі-бі-сі.

Наркотыкі перавозілі пад выглядам соевых бабоў у больш чым 200 чорных спартовых торбах у грузавым кантэйнэры.

Чыноўнікі кажуць, што груз ужо зьнішчылі ва ўмовах строгай бясьпекі. Пракуратура Гамбургу вядзе расьсьледаваньне таго, куды накіроўваўся кантэйнэр.

«Калі выказаць здагадку, што гэты какаін высокай чысьціні можа быць расфасаваны ў тры разы большым памеры для продажу на вуліцы, дык 4,5 тоны маюць вулічную цану прыблізна 1 мільярд эўра», — гаворыцца ў паведамленьні Гамбурскага мытнага агенцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG