Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну забіла маланкай у Лельчыцкім раёне

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Побач зь вёскай Глушкавічы ў Лельчыцкім раёне 30 ліпеня разрад маланкі забіў жанчыну 1965 году нараджэньня, піша сайт Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз.

Прычына сьмерці папярэдняя, для дадатковых дасьледаваньняў возьмуць біямэтэрыялы.

Дзьве мясцовыя жыхаркі падчас навальніцы ехалі на роварах па аўтадарозе «Мілашэвічы — Глушкавічы». Прыкладна а 14:20 у небе бліснула маланка, і пэнсіянэрка, якая ехала сьпераду ўпала. Другая жанчына спынілася, каб даведацца, што здарылася, але жанчына, якая ўпала, была без прыкметаў жыцьця. Адзеньне памерлай было апалена ў некалькіх месцах.

Падчас правядзеньня судова-мэдычнай экспэртызы на целе памерлай экспэрт выявіў характэрныя для паразы электрычным токам меткі, а таксама ранка ад падзеньня на твары.

Як засьцерагчыся ад удару маланкі?

Маланка заўжды рухаецца да зямлі самым кароткім шляхам і часьцей за ўсё бʼе ў самыя высокія прадметы, а з двух прадметаў аднолькавай вышыні — у той, які зьяўляецца лепшым правадніком.

  • На вуліцы лепш трымацца падалей ад высокіх дрэваў, слупоў, ліній электраперадач, якія стаяць асобна, а таксама ад вогнішча, бо слуп гарачага паветра — добры праваднік электрычнасьці.
  • Падчас маланкі нельга знаходзіцца ў вадзе, а рыбалку неабходна спыніць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG