Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя вынікі тэсту Аляксея Навальнага на атручэньне


Аляксей Навальны

Галоўны лекар Інстытута хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага ў Маскве Аляксей Токараў заявіў 31 ліпеня, што мэдыкі яго інстытута не знайшлі атрутных рэчываў у арганізьме Аляксея Навальнага, аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі.

«Біялягічныя матэрыялы Навальнага былі дастаўлены 29 ліпеня. Па выніках выкананых дасьледаваньняў, рэчывы, якія выклікаюць атручэньне, ня выяўленыя», — сказаў ён.

28 ліпеня Навальнага, які з 24 ліпеня адбываў 30-дзённы адміністратыўны арышт паводле артыкулу аб «паўторным парушэньні парадку правядзеньня мітынгу», даставілі са спэцпрыёмніка на «хуткай» у лякарню з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя».

У палітыка быў моцны ацёк твара і пачырваненьне скуры ў верхняй частцы цела, таксама ў яго сьлязіліся і балелі вочы. Сам палітык і яго атачэньне падкрэсьлівалі, што ён «ніколі раней не адчуваў алергічнай рэакцыі». Прыхільнікі Навальнага выказалі меркаваньне, што ён мог быць атручаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG