Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Макарэвіч у сваёй песьні высьмеяў байцоў АМАПу, якія зьбівалі мітынгоўцаў у Маскве 


Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч

Расейскі музыка, заснавальнік гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч прэзэнтаваў на сваёй старонцы ў Facebook песьню пра байцоў АМАП, якія 27 ліпеня жорстка разагналі акцыю пратэсту ў Маскве.

Песьня зьявілася сьледам за ягоным пастом, у якім творца выказаў стаўленьне да палітычных працэсаў у Расеі.

«Вось цікава: увесь сьвет ужо ведае, што ў нашай краіне няма ні выбараў, ні закону, ні суду. Нашы грамадзяне ведаюць гэта яшчэ лепей. Для каго тады ўлада працягвае гарадзіць гэты тэатар? Сама для сябе? Дык і яны таксама ведаюць, прычым лепей за ўсіх астатніх!»


27 ліпеня ў цэнтры Масквы больш за дзясятак апазыцыйных і незалежных палітыкаў, якіх Маскоўскі выбаркам не дапусьціў да выбараў у Гарадзкую думу, зьбіраліся правесьці масавую сустрэчу з выбарнікамі. Зрабіць гэтага ім не ўдалося: паліцыя спачатку затрымала палітыкаў, а потым жорстка затрымлівала і зьбівала ўсіх, хто прыйшоў на акцыю.

Згодна з дадзенымі «ОВД-Инфо», усяго было затрымана больш за 1300 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG