Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся з Opel


Ілюстрацыйнае фота

У Магілёве 30 ліпеня сутыкнуліся міліцэйскі УАЗ і Opel. Абодвух кіроўцаў прыцягнулі да адказнасьці, піша БелТА са спасылкай на МУС.

У здарэньні ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца здарэньня ўстанавілі, што 25-гадовы міліцыянт на скрыжаваньні раўназначных дарог не саступіў дарогу Opel, за стырном якога знаходзілася 35-гадовая жыхарка Магілёву.

На міліцыянта прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне правілаў манэўраваньня ці праезду скрыжаваньняў (паводле ч.7 арт.18.14 КоАП). Кіроўцу Opel таксама прыцягнулі да адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам, на які ня выдалі дазвол на ўдзел у дарожным руху ці які не зарэгістраваны паводле ўсталяванага парадку (ч.5 арт. 18.12 КоАП).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG