Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне памёр «выдатны майстар шпіёнства» Анатолій Баронін


Анатолій Баронін, архіўнае фота
Анатолій Баронін, архіўнае фота

Палкоўнік у адстаўцы, былы выведнік Анатолій Баронін 29 ліпеня памёр на 87-м годзе жыцьця, паведамляе Служба замежнай выведкі Ўкраіны.

«Падчас працы ў Нігерыі ў 1970-я гады Анатолію Бароніну ўдалося ў надзвычай сьціслыя тэрміны выканаць найважнейшую задачу цэнтру: здабыць інфармацыю пра новае небясьпечнае захворваньне — ліхаманку Эбола, — піша Служба замежнай выведкі Ўкраіны. — Прабіркі, заражаныя крывёй з гэтым вірусам, былі неадкладна адпраўленыя спэцыяльным рэйсам „Аэрафлёту“ у СССР».

Як адзначае Служба замежнай выведкі Ўкраіны, нямецкі часопіс Stern у 1970-х гадах называў Бароніна «выдатным майстрам шпіёнства».

Анатолій Баронін нарадзіўся ў 1932 годзе ў Маскве, атрымаў эканамічную адукацыю і паехаў працаваць у Малдову, дзе яго запрасілі ў мясцовыя органы дзяржаўнай бясьпекі і прапанавалі працаваць у контравыведцы. Па заканчэньні выведнай школы яго накіравалі ў Афрыку, дзе ён дасьледаваў мясьціны і звычаі, наладжваў кантакты і дапамагаў афрыканскім партнэрам СССР «рэалізоўваць розныя праграмы разьвіцьця і спрыяньня, разьвіваць спартовую і адукацыйную інфраструктуру маладых дзяржаваў і, вядома, выконваць спэцыяльныя задачы».

«Анатолій Баронін — сапраўды легендарная постаць савецкай і ўкраінскай замежнай выведкі, — пішуць украінскія выведнікі. — З 50-гадовай выведнай працы палову сваёй кар'еры ён аддаў службе на кіроўных пасадах Першага дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі СССР і падрыхтоўцы маладых украінскіх выведнікаў».

Апошнія пяць гадоў службы ён быў першым намесьнікам начальніка выведкі ў Кіеве. У 1991 годзе ён звольніўся ў запас і шмат гадоў працаваў прафэсарам Інстытуту Службы замежнай выведкі Ўкраіны, рыхтаваў будучых выведнікаў, атрымаў ганаровае званьне «Заслужанага работніка адукацыі» ды іншыя адзнакі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG