Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілжэсанстанцыя. Жанчына зарабляла на фальшывых праверках крамаў у Гомельскай вобласьці


«Фальшывая санітарная інспэктарка»

Гомельскія міліцыянты 29 ліпеня затрымалі 29-гадовую жанчыну з Барысаўскага раёну, якую падазраюць у тым, што яна езьдзіла па Гомельскай вобласьці, прадстаўлялася супрацоўніцай цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі і «зьбірала штрафы».

На самой справе, расказвае міліцыя, жанчына беспрацоўная. Але яна змагла нават без дакумэнтаў пераканаць супрацоўнікаў крамаў у тым, што ёй трэба сплаціць штрафы за санітарныя «парушэньні».

Міліцыянты прыводзяць прыклад: 26 ліпеня ў «Таварах для дому» ў вёсцы Залесьсе Чачэрскага раёну жанчыне «сплацілі штраф» 45 рублёў.

Колькі ўсяго было такіх «фальшывых інспэкцыяў», не паведамляецца. Але міліцыянты пішуць, што жанчына «гастралявала па вобласьці» і што яе «правяраюць на датычнасьць да аналягічных дзеяньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG