Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі атрымліваць менш грошай з-за мяжы


Ілюстрацыйнае фота. Лягатып міжнароднай сыстэмы грашовых пераводаў Western Union
Ілюстрацыйнае фота. Лягатып міжнароднай сыстэмы грашовых пераводаў Western Union

У другім квартале 2019 году беларусы агулам атрымалі амаль 75,9 млн даляраў грашовых пераводаў з-за мяжы — гэта на 8,5% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году, піша выданьне «Белорусы и рынок» са спасылкай на дадзеныя Нацбанку Беларусі.

Сярэдняя сума пераводу скарацілася на 9,5% і цяпер складае 255,98 даляра.

Усяго за паўгода 2019 году празь міжнародныя сыстэмы грашовых пераводаў у Беларусь паступіла 150,8 мільёна даляраў — на 11,5% менш, чым летась.

Грашовыя пераводы зь Беларусі за мяжу ў другім квартале 2019 году таксама зьменшыліся — на 2,2%, да 45,03 млн даляраў. Сярэдні памер пераводу — 366,46 даляра (зьменшыўся на 0,7%).

За паўгода зь Беларусі за мяжу беларусы перавялі 84,1 млн даляраў — прыкладна столькі ж, колькі летась.

У статыстыку Нацбанку ўваходзяць грашовыя пераводы праз Western Union, «Юнистрим», «Золотая корона», Money Gram, BLIZKO, Contact, «Колибри», Faster, Ria Money Transfer.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG