Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух цягнікоў на ўчастку Ворша — Віцебск цалкам узноўлены


Пад Віцебскам з рэек сышлі цыстэрны для звадкаванага газу

Апоўначы 27 ліпеня рух цягнікоў на ўчастку Ворша — Віцебск цалкам аднавілі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-цэнтар Беларускай чыгункі.

«Цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній ідуць па вызначаным маршруце. Продаж білетаў ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленьні Беларускай чыгункі.

Аварыя на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Саўчанкі адбылася 24 ліпеня, пацярпелых не было.

Што важна ведаць пра аварыю цягніка пад Віцебскам

  • 24 ліпеня на перагоне Ворша — Віцебск каля вёскі Саўчанкі (15 км ад Віцебску) з рэек сышло 15 цыстэрнаў з прапанам. Адна цыстэрна працякла, выцек ліквідавалі да 8-й гадзіны 25 ліпеня. Пацярпелых не было. Чыгуначны рух на ўчастку, дзе адбылося здарэньне, спынілі. Рух пасажырскіх цягнікоў часова арганізавалі па зьмененых маршрутах.​
  • 15 ліпеня на ўчастку Ворша — Менск з рэек сышло 7 вагонаў таварнага цягніка, пацярпелых не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG