Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заявілі пра затрыманьне падазраванага ў забойстве ЛГБТ-актывісткі


Алена Грыгор’ева

Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне падазраванага ў забойстве ЛГБТ-актывісткі ў Пецярбургу Алены Грыгор’евай.

У злачынстве падазраюць раней судзімага жыхара Санкт-Пецярбурга 1981 года нараджэньня. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

У паведамленьні сьцьвярджаецца, што падазраваны забіў актывістку падчас канфлікту, які ўзьнік паміж імі на бытавой глебе. Сьледчыя заяўляюць, што затрыманы быў знаёмы з актывісткай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG