Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт Міг-29 ВПС Азэрбайджану ўпаў у Касьпійскае мора


Самалёт Міг-29, ілюстрацыйнае фота

У Мінабароны Азэрбайджану паведамілі, што самалёт Міг-29 Вайскова-паветраных сіл краіны пацярпеў крушэньне падчас плянавых трэнавальных палётаў. Паводле папярэдніх ацэнак, самалёт упаў у Касьпійскае мора.

Сувязь зь Міг-29 была страчаная 24 ліпеня ў 22:00 паводле мясцовага часу. Пошукі пілёта працягваюцца.

Прычыны аварыі пакуль невядомыя. У Мінабароны Азэрбайджану створана спэцыяльная камісія для расьсьледаваньня здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG