Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палітык і бізнэсмэн Канстанцін Баравы папрасіў палітычнага прытулку ў ЗША


Канстанцін Баравы
Канстанцін Баравы

Былы старшыня Партыі эканамічнай свабоды і былы дэпутат Дзяржаўнай думы Канстанцін Баравы папрасіў палітычнага прытулак у ЗША. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію «Голасу Амэрыкі».

Паводле слоў Баравога, такое рашэньне ён прыняў з прычыны пастаяннага сачэньня за ім, якое было выяўлена яшчэ ў канцы 2014 году. Тады ж, паводле словаў Баравога, «пачалі дзеяцца дзіўныя рэчы». Яго ўгаворвалі пачаць бізнэс, прапаноўвалі ўзяць мільёны даляраў. Супрацоўнікі яго службы бясьпекі пацьвердзілі, што за ім вядзецца так званае «установачнае сачэньне», якая вывучае расклад і маршруты палітыка.

Экспэрт параіў Баравому зьехаць з краіны. У сьнежні 2014 году ён зьехаў у Лос-Анджэлес, а ў лютым 2015 года быў забіты Барыс Нямцоў. Таму цяпер, калі за Баравым пачалося прафэсійнае сачэньне, ён, паводле яго слоў, вырашыў не выпрабоўваць лёс і на ўсялякі выпадак папрасіў палітычнага прытулку.

У 1992 годзе Баравы заснаваў Партыю эканамічнай свабоды. У 1995 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы другога скліканьня. У канцы 1990-х Партыя эканамічнай свабоды ўвайшла ў блёк «Саюз правых сіл», а ў 2003 годзе Міністэрства юстыцыі пазбавіла яе рэгістрацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG