Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля самага доўгага ў гісторыі перапынку ў Пэнтагоне зьявіўся кіраўнік


Марк Эспэр

Сэнат ЗША ў аўторак зацьвердзіў міністра Арміі Марка Эспэра на пасаду міністра абароны, тым самым завяршыўшы самы доўгі ў гісторыі пэрыяд, калі Пэнтагон заставаўся без пастаяннага кіраўніка.

55-гадовы Эспэр у мінулым быў лабістам зброевай кампаніі Raytheon і стаў другім зацьверджаным міністрам абароны, якога прызначыў прэзыдэнт Дональд Трамп.

Эспэр — вэтэран арміі ЗША. Скончыў вядомую вайсковую акадэмію Вэст-Пойнт, служыў у Іраку.

Ён атрымаў рашучую падтрымку з боку абедзьвюх партый, нягледзячы на тое, што падчас слуханьняў аб зацьвярджэньні ягонай кандыдатуры сэнатарка-дэмакрат Элізабэт Уорэн задавала шмат пытаньняў з нагоды яго сувязяў з Raytheon. Яна стала адзіным сябрам сэнацкага Камітэту ўзброеных сілаў, якая была супраць зацьвярджэньня Эспэр на пасадзе.

Raytheon займае трэцяе месца сярод найбуйнейшых абаронных падрадчыкаў у ЗША.

У ЗША не было пастаяннага міністра абароны з тых часоў, як у сьнежні мінулага году Джым Мэтыс падаў у адстаўку праз палітычныя рознагалосьсі з Трампам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG