Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін вартаўнік чыгункі ў Барысаве выпісваў фальшывыя штрафы, якія сам і плаціў


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік ваенізаванай аховы чыгуначнай станцыі Барысаў трапіў пад крымінальную справу за выпісваньне фальшывых штрафаў, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

55-гадовы мужчына, як выявілі праваахоўнікі, шукаў дробных парушальнікаў, якія, напрыклад, пілі піва або курылі на вакзале. Зь імі праводзіліся «прафіляктычныя гутаркі», але іхныя пэрсанальныя зьвесткі выкарыстоўваліся ў фальшывых пастановах пра штрафы, якія пісаў начальнік аховы.

Праўда, ён і плаціў па фальшывых штрафах, якія выпісваў, каб яго самога не штрафавалі за зьніжэньне паказьнікаў па «прадухіленьні невытворчага траўматызму на аб’ектах транспарту». Выявілі прынамсі чатыры такія эпізоды, але шукаюць іншыя, а таксама правяраюць мужчыну на датычнасьць да іншых злачынстваў.

Паводле ч.2 арт.424 КК РБ за «злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі» мужчыну можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў з магчымым штрафам і магчымым пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.

У сакавіку ягоны калега на станцыі Барысаў ужо быў асуджаны за падобнае парушэньне. Яму прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай, а таксама пазбавілі права займаць пэўныя пасады на 5 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG