Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на канцэрт раней забароненай групы дзеці і бацькі змогуць прайсьці па адным квітку


Гурт IC3PEAK

Канцэрт расейскага дуэту IC3PEAK у Менску, заплянаваны на 25 ліпеня, пройдзе з узроставым абмежаваньнем 18+. Але арганізатары пусьцяць на яго непаўналетніх з бацькамі, якія ў такім выпадку пройдуць бясплатна, піша Tut.by.

13 сьнежня ў Менску быў заплянаваны канцэрт расейскага электроннага дуэту IC3PEAK. Але за пару гадзін да выступу арганізатары паведамілі, што шоў у клюбе «Бруге» скасоўваецца — Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму адклікала выдадзенае раней гастрольнае пасьведчаньне. Каля 130 фанатаў, нягледзячы на адмену канцэрту, усё адно сабраліся ля клюбу, і музыкі далі падпольны канцэрт. Пасьля 30 хвілінаў выступу музыкам адключылі мікрафоны і папрасілі ўсіх пакінуць пляцоўку. Дуэт IC3PEAK далей сьпяваў, і тады ахова прымусіла іх пакінуць сцэну.

Прычынай адмены канцэрту назвалі неадпаведнасьць колькасьці фактычна прададзеных квіткоў (нібыта 450) з заяўленай колькасьцю месцаў (150).​

Раней сьцьвярджалася, што нямала беларускіх музыкаў былі ў нефармальных «чорных сьпісах»: забаранялі і зрывалі канцэрты Лявона Вольскага, Зьмітра Вайцюшкевіча, гурту Dzieciuki ды іншых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG