Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: восеньская прызыўная кампанія пачнецца паводле старых правілаў


Ілюстрацыйнае фота. Беларускае войска на рэпетыцыі параду 3 ліпеня. 1 ліпеня 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Беларускае войска на рэпетыцыі параду 3 ліпеня. 1 ліпеня 2019 году

Пра гэта на круглым стале ў Доме Масквы паведаміў кансультант 1-га ўпраўленьня галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіраўніцтва Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь Андрэй Мурашоў.

Прадстаўнік Міністэрства абароны адзначыў, што найбліжэйшая прызыўная кампанія пачнецца ў Беларусі 1 жніўня, аднак зьмены ў закон аб правілах прызыву, якія значна зьмяншаюць колькасьць тых, хто мае права на адтэрміноўку, пакуль не падпісаныя Аляксндрам Лукашэнкам. Паводле беларускага заканадаўства, зьмены ў правілы прызыву могуць набыць моц не раней, чым праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня новага закону. Такім чынам, прызыўная кампанія сёлета будзе праходзіць спачатку па старых правілах, а пасьля — па новых. У тым ліку, калі Аляксандар Лукашэнка падпіша новы дакумэнт да яе завяршэньня.

«Прызыўная кампанія падзеліцца на дзьве часткі, — адзначыў Андрэй Мурашоў. — Гэта створыць пэўныя складанасьці ў працы ваенкаматаў».

28 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон, якія вызначаюць новы парадак даваньня адтэрміновак ад службы ў войску.

​Прыняты ў другім чытаньні законапраект прадугледжвае, што:

  • адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз (калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных сілах яму будзе давацца акадэмічны водпуск);
  • тым, хто «належным чынам» атрымаў позву аб прызыве, але ўхіляецца ад прызыву, абмяжуюць выезд за мяжу;
  • у вайсковым білеце могуць зрабіць пазнаку «адсутнасьць законных падставаў» для непраходжаньня службы, калі чалавек да 27 гадоў ухіляўся ад прызыву;
  • тых, хто мае такую пазнаку, ня будуць браць на дзяржаўную службу, у Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства надзвычайных сытуацый, органы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, Сьледчы камітэт і Камітэт судовых экспэртызаў;
  • замест разьмеркаваньня пасьля навучаньня ў ВНУ дазволяць пайсьці служыць па кантракце бяз выплаты грошай за адмову ад разьмеркаваньня.

Міністар абароны Андрэй Раўкоў тлумачыў, што абмежаваньне на выезд за мяжу будзе тычыцца і тых, каго ваенкамат не знайшоў і ня змог уручыць позву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG