Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі


Юкія Амана

Памёр кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкія Амана. Яму было 72 гады. Пра гэта паведамляецца заяве на сайце арганізацыі. Іншыя падрабязнасьці не прыводзяцца.

У сувязі са сьмерцю Амана сьцяг МАГАТЭ над штаб-кватэрай міжнароднай арганізацыі ў Вене будзе прыспушчаны.

Раней паведамлялася, што Юкія Амана можа датэрмінова пакінуць пасаду ў сувязі з праблемамі са здароўем. Сакратарыят арганізацыі распаўсюдзіў заяву, у якой Амана плянаваў у пісьмовым выглядзе паведаміць Радзе кіраўнікоў агенцтва пра сваю адстаўку.

«За мінулае дзесяцігодзьдзе агенцтва дамаглося канкрэтных вынікаў для дасягненьня мэтащ праграмы „Атам для міру і разьвіцьця“ дзякуючы падтрымцы краін-удзельніц і самаахвярнасьці пэрсаналу агенцтва. Я вельмі ганаруся нашымі дасягненьнямі і ўдзячны краінам-сябрам і супрацоўнікам агенцтва», — напісаў Амана.

Юкія Амана скончыў юрыдычны факультэт Такійскага унівэрсытэта. Пасьля гэтага ён працаваў у Міністэрстве замежных спраў Японіі. Яго спэцыялізацыяй была міжнародная праблема раззбраення і намаганьні па нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. З 2005 года Амано прадстаўляў Японію ў Радзе кіраўнікоў МАГАТЭ. 1 сьнежня 2009 года ён узначаліў гэтую міжнародную арганізацыю.

МАГАТЭ было заснаванае ў 1957 годзе для міжнароднага супрацоўніцтва і кантролю ў сфэры мірнага выкарыстаньня атамнай энэргіі і нераспаўсюджваньня ядзернай зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG