Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паставілі помнік пяльменю як сымбалю сяброўства паміж Кітаем і Расеяй. ФОТА


У Благавешчанску ў парку Дружбы, у адным з вадаёмаў усталявалі 10-кіляграмовы помнік пяльменю. Паводле задумы аўтараў, пяльмень сымбалізуе сяброўства паміж Кітаем і Расеяй, бо зьяўляецца нацыянальнай ежай у абедзьвюх краінах, паведаміла «Сибирь.Реалии».

Арт-аб’ект зрабіла творчае абʼяднаньне «Д.О.Г. і Б.К.М.Б».

Пяльмень выраблены з эпаксыднай смалы і шкломата, яго дыямэтар — 1,6 мэтра. Яго зьмясьцілі ў парку Дружбы, які створаны ў гонар аднаўленьня расейска-кітайскіх адносінаў у 90-х гадах мінулага стагодзьдзя. Парк стылізаваны пад тыповыя кітайскія месцы для адпачынку — будынкі, падобныя да пагадаў, штучныя азёры і невялікія масткі празь іх.

Праўда, пратрымаўся помнік каля сутак, праз суткі яго прыбрала адміністрацыя парку. Пра гэта выданьню «Сибирь.Реалии» паведамілі стваральнікі арт-абʼекту. «Ня ўзгодненыя з установай парку розныя арт-абʼекты не павінны самастойна зьяўляцца. Пяльмень зьехаў на захоўваньне на склад чакаць свайго гаспадара», — сказана ў афіцыйным інстаграме парку Дружбы, хоць напярэдадні пост з новым помнікам насіў больш пазытыўны характар.

Мастакі, у сваю чаргу, адзначылі, што такая рэакцыя была чаканай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG