Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шаркаўшчыне міліцыянтаў зрабілі шэрыфамі. Як і навошта


Шэрыф і намесьнік шэрыфа акругі Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 траўня 2019 году да 31 студзеня 2020-га ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці праводзяць экспэрымэнт: участковым-міліцыянтам даюць шырэйшыя паўнамоцтвы.

Як расказаў начальнік Шаркаўшчынскага аддзелу ўнутраных справаў Сяргей Арэшкаў мясцовай газэце «Кліч Радзімы», экспэрымэнт працуе так:

  • раён (з насельніцтвам у 6424 чалавекі) падзялілі на 11 участкаў з «шэрыфамі» на кожным;
  • «шэрыфам» маюць паўнамоцтвы адначасова ўчастковых, крымінальнага вышуку і інспэкцыі ў справах непаўналетніх;
  • яны адказваюць за «ўсё, што адбываецца на ўчастку».

Ці праходзілі «шэрыфы» дадатковую падрыхтоўку або перападрыхтоўку, напрыклад для працы зь непаўналетнімі, не ўдакладняецца.

Сьцьвярджаецца, што вынікі экспэрымэнту пакуль пазытыўныя. Выходзіць «павелічэньне колькасьці ўчасткаў і замацаваных за імі супрацоўнікаў», паскараецца хуткасьць рэагаваньня на заявы аб злачынствах, зьмяншаецца час праверак, кажа начальнік РАУС.

Цяпер «участковыя-шэрыфы» ў парадку экспэрымэнту зьяўляюцца ў асобных раёнах іншых абласьцей:

  • Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці;
  • Воранаўскім раёне Горадзенскай вобласьці;
  • Глускім раёне Магілёўскай вобласьці;
  • Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці;
  • Акцябрскім раёне Гомельскай вобласьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG