Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Instagram скасоўвае «сардэчкі». Блогеры могуць пазбавіцца ўсіх сваіх прыбыткаў


Адміністрацыя сацыяльнай сеткі ўжо пачала тэставаць новую сыстэму ў некаторых краінах.

Пра магчымыя карэнныя зьмены ў палітыцы Instagram стала вядома 17 ліпеня. У сваім афіцыйным паведамленьні адміністрацыя сацыяльнай сеткі сьцісла расказала пра новаўвядзеньні, а таксама назвала сьпіс краін, дзе яно ўжо пачало тэставацца. Самая галоўная перамена — карыстальнікі Instagram больш ня змогуць пабачыць, колькі «лайкаў» набіраюць апублікаваныя тут фота і відэа. Колькасьць упадабаньняў будзе даступная толькі аўтару паста, але не яго падпісчыкам.

«Мы хочам, каб вашы сябры сфакусаваліся на фатаздымках і відэа, якімі вы дзеліцеся, а не на тым, колькі лайкаў яны атрымліваюць», — патлумачылі ў адміністрацыі Instagram.

Абноўленае прыкладаньне даступнае для жыхароў Аўстраліі, Бразыліі, Канады, Ірляндыі, Італіі, Японіі і Новай Зэляндыі. У кампаніі абяцаюць выпусьціць глябальнае абнаўленьне ў выпадку пазытыўнай ацэнкі тэставаньня. Калі гэта будзе і калі новы Instagram стане даступны для жыхароў Беларусі, пакуль невядома.

Скасаваньне «сардэчак» у Instagram можа моцна ўдарыць па інтарэсах Instagram-блогераў, якія зарабляюць на рэклямных пастах у сваіх акаўнтах. У тым выпадку, калі сацыяльная сетка скасуе магчымасьць бачыць колькасьць упадабаньняў пад фота і відэа, патэнцыйным рэклямадаўцам будзе складаней ацаніць папулярнасьць таго альбо іншага блогера. Даступнай стане толькі колькасьць падпісчыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG