Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі пакараць вінаватых у забойстве Шарамета


На магіле Паўла Шарамета пад Менскам

У Кіеве адбылася акцыя памяці да трэцяй гадавіны з дня забойства журналіста Паўла Шарамета. Падчас яе павераны ў справах ЗША ў Украіне Уільям Тэйлар заклікаў улады прыцягваць да адказнасьці вінаватых у сьмерці журналіста.

У акцыі прынялі ўдзел часовы павераны ў справах ЗША ва Ўкраіне Уільям Тэйлар, былыя калегі, сябры і сваякі журналіста. Падчас свайго выступу Тэйлар заклікаў украінскую ўладу расьсьледаваць забойства журналіста і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

«Да трэцяй гадавіны забойства Паўла Шарамета мы заклікаем улады прадэманстраваць прыхільнасьць да свабоды прэсы і прыцягваць да адказнасьці вінаватых у сьмерці. Незалежныя СМІ адыгрываюць важную ролю ва ўкраінскай дэмакратыі», — заявіла амбасада ЗША. Падчас акцыі Уільям Тэйлар трымаў плякат з тэкстам «Хто забіў Паўла?»

Таксама, удзельнікі акцыі заклікалі прэзыдэнта Уладзіміра Зяленскага сфармаваць працоўную групу з прадстаўнікоў праваахоўных органаў, каб прадставіць справаздачу аб выніках трохгадовага расьсьледаваньня забойства Шарамета.

«Раскрыцьцё забойства Паўла Шарамета папярэдні прэзыдэнт і праваахоўныя органы называлі "справай гонару". Прайшло тры гады. Пытаньняў застаецца больш, чым адказаў. 23 ліпеня прашу сабрацца генэральнага пракурора, міністра ўнутраных спраў, кіраўніка Нацыянальнай паліцыі і кіраўніка СБУ і дакласьці аб ходзе расьсьледаваньня. Запрашаю на сустрэчу журналістаў. Украінскае грамадзтва ўжо даўно павінна атрымаць адказ на пытаньне "Хто забіў Паўла?"», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Уладзімір Зяленскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG