Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і Беларусь упершыню з часоў СССР удакладнілі дзяржаўную мяжу


Памежнікі Польшчы і Беларусі завяршылі праверку стану дзяржаўнай мяжы на ўсёй яе працягласьці паміж дзьвюма дзяржавамі. Гэта першая такая праверка з часоў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе і выхаду яе са складу СССР, паведамляе Польскае радыё.

Работы доўжыліся восем гадоў. За гэты час была спраўджаная нумарацыя і разьмяшчэньне ўсіх памежных знакаў; было праверана, ці не зьмянілася разьдзяляльная лінія паміж дзьвюма краінамі. Бывае, што гэта здараецца, напрыклад, у выніку зрушэньня рэчышча ракі, па якім праходзіць мяжа.

З адмысловага пратаколу, падпісанага абодвума бакамі ў Горадні, відаць, што на мяжы не адбылося ніякіх зьменаў.

Працягласьць польска-беларускай мяжы складае амаль 428 кілямэтраў, зь якіх каля 242 кілямэтраў па вадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG