Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША заблякаваў спробу запусьціць працэс імпічмэнту Трампа


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Рэзалюцыя аб пачатку працэдуры зьняцьця Дональда Трампа з пасады прэзыдэнта ЗША не знайшла падтрымкі ў Палаце прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу 17 ліпеня.

Спроба кангрэсмэна-дэмакрата з Тэхасу Эла Грына пачаць працэдуру імпічмэнту прэзыдэнта была заблякаваная парлямэнтарамі: за рэзалюцыю прагаласавалі 95 кангрэсмэнаў, 332 выказаліся супраць.

Амэрыканскія аналітыкі мяркуюць, што да тэмы імпічмэнту заканадаўцы яшчэ могуць вярнуцца пасьля заплянаванага на наступны тыдзень выступу ў Палаце прадстаўнікоў спэцпракурора Робэрта Мюлера, які кіраваў расьсьледаваньнем расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары.

Раней Мюлер прыйшоў да высновы, што сабраныя ў ходзе расьсьледаваньня доказы не даюць падставаў лічыць Дональда Трампа непасрэдна датычным да падрыўных дзеяньняў Масквы, аднак ён не сказаў, ці перашкаджаў прэзыдэнт працы сьледзтва. Расея любое ўмяшаньне ў выбары ў ЗША і іншых краінах адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG