Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Менскам рабочы ўпаў з вышыні 12 мэтраў і загінуў. Пачалі крымінальную справу


Фота: Сьледчы камітэт
Фота: Сьледчы камітэт

У Калодзішчах пад Менскам 13 ліпеня, калі рамантавалі дах складу, з вышыні 12 мэтраў упаў рабочы. Нягледзячы на рэанімацыйныя дзеяньні, 57-гадовы мужчына загінуў, піша Сьледчы камітэт.

Здарэньне адбылося на тэрыторыі арганізацыі, якая займаецца продажам будаўнічых матэрыялаў.

Падчас агляду месца здарэньня сьледчыя ўстанавілі, што працы на вышыні праводзіліся з парушэньнямі правілаў бясьпекі будаўнічых работ, без адмысловых сродкаў індывідуальнай абароны.

Фота: Сьледчы камітэт
Фота: Сьледчы камітэт

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за парушэньне правілаў бясьпекі будаўнічых работ. Паводле ч. 2 арт. 303 КК вінаватаму можа пагражаць да 7 гадоў турмы.

Сьледчыя дапытваюць супрацоўнікаў прадпрыемства, вывучаюць дакумэнты па ахове працы, тэхніцы бясьпекі, кантролю з боку службовых асоб арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG