Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO выпадкова раскрылі месцы захоўваньня ядзернай зброі ў Эўропе


Парлямэнцкая асамблея NATO выпадкова апублікавала даклад, у якім пазначаны месцы захоўваньня амэрыканскай ядзернай зброі ў Эўропе. Неўзабаве дакумэнт быў выдалены. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Копію дакумэнта апублікавала бэльгійская газэта De Morgen. У ёй гаворыцца пра 150 ядзерных бомбах ЗША, разьмешчаных на ваенных базах у Бэльгіі, Італіі, Нямеччыне, Нідэрляндах і Турцыі.

Крыніца The Washington Post падкрэсьліла, што гэта неафіцыйны дакумэнт NATO. Звычайна ЗША і іх эўрапейскія партнэры не абмяркоўваюць разьмяшчэньне ядзернай зброі Вашынгтона на кантынэнце, дадаў суразмоўца выданьня.

Даклад падрыхтаваў сябра Камітэта па абароне Парлямэнцкай асамблеі NATO Джозэф Дэй яшчэ ў красавіку. У ім ён аналізаваў палітыку Альянсу па ядзерным стрымліваньні.

На мінулым тыдні быў апублікаваны канчатковы варыянт дакладу, у якім месцы захоўваньня амэрыканскай ядзернай зброі не называюцца. Некаторыя эўрапейскія СМІ расцанілі даклад як пацьверджаньне раней сакрэтнай інфармацыі, адзначае The Washington Post.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG