Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага блогера, які абражаў мэксыканцаў, пасадзілі на 37,5 гадоў за забойства


Аляксей Макееў пасьля беспарадкаў у яго дома ў Мэксыцы
Аляксей Макееў пасьля беспарадкаў у яго дома ў Мэксыцы

Суд у Мэксыцы прысудзіў расейца Аляксея Макеева да 37 з паловай гадоў пазбаўленьня волі за забойства, учыненае ў траўні 2017 году ў горадзе Канкун, паведаміла пракуратура штата Кінтана-Раа.

Макееў таксама павінен выплаціць 405 тысячаў мэксыканскіх пэса (21,2 тысяч даляраў) у якасьці кампэнсацыі.

19 траўня 2017 году жыхары Канкуна атачылі дом, у якім жыў Макееў. Сварка перарасла ў бойку, падчас якой Макееў параніў нажом аднаго зь мясцовых жыхароў. Пазьней ён памёр у шпіталі. Самога Макеева шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, ён прабыў у рэанімацыі некалькі дзён. Пасьля выпіскі з бальніцы Макеева ўзялі пад варту.

Блогер Аляксей Макееў вядомы пад нікам Alextime. Ён публікаваў на Youtube ролікі, у якіх абражаў жыхароў Мэксыкі. У роліках, а таксама ў блогу ў LiveJournal ён разьмяшчаў нацысцкую сымболіку.

Суд прызнаў расейца вінаватым, хоць абарона Макеева настойвала, што мэксыканец загінуў у выніку неабходнай самаабароны.

У амбасадзе Расеі ў Мэксыцы паведамілі «РИА Новости», што падчас пасяджэньня правы Макеева былі захаваныя. Паводле дыпляматаў, па законах Мэксыкі расеец мае права на тое, каб адбываць пакараньне на радзіме, але ён з такой просьбай пакуль не зьвяртаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG