Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост эканомікі Кітаю найгоршы за апошнія дзесяць гадоў


Ілюстрацыйнае фота

Другая эканоміка сьвету ў другім квартале вырасла на 6,2 адсотка ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года. Гэта самы нізкі ўзровень за дзесяцігодзьдзе.

Пра гэта сьведчаць урадавыя дадзеныя, апублікаваныя ў панядзелак. Аднак у першым квартале рост складаў 6,4 працэнта. Паказчыкі другога квартала аказаліся самымі горшымі з першага квартала 2009 года — пасьля сусьветнага фінансавага крызісу.

Кітайскія лідэры павялічылі выдаткі і пашырылі банкаўскае крэдытаваньне, каб падтрымаць рост і пазьбегнуць палітычна небясьпечных страт працоўных месцаў.

Рост розьнічных продажаў у першым паўгодзьдзі 2019 года запаволіўся да 8,4 працэнта, што на 0,1 працэнта ніжэй, чым у першым квартале, паведаміў урад. Рост прамысловай вытворчасьці ў першым паўгодзьдзі запаволіўся да 6 працэнтаў, што таксама на 0,1 працэнта ніжэй, чым у першым квартале.

Нацыянальнае бюро статыстыкі заявіла, што эканоміка сутыкнулася «са складанымі ўмовамі, як унутры краіны, так і за мяжой».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG