Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’янымі за стырном затрымалі двух супрацоўнікаў праваахоўных органаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава расказала ў Telegram пра затрыманьне двух «праваахоўнікаў», якія «папоўнілі статыстыку п’яных рулёў». Затрыманыя знаходзіліся па-за службай, дадала яна.

«Ня гледзячы на рангі, званьні і заслугі, супрацоўнік органаў унутраных справаў, якога спынілі за рулём у стане алькагольнага ап'яненьня, адназначна будзе звольнены і пакараны адпаведна закону, — піша прэс-сакратарка МУС. — Як вядома, ініцыятыва ведамства — узмацненьне жорсткасьці пакараньня да нецьвярозых кіроўцаў, а таксама павелічэньне штрафаў у залежнасьці ад градацыі стану алькагольнага апʼяненьня».

Дзе былі затрыманыя праваахоўнікі, да якога ведамства належаць і якія званьні маюць, яна не ўдакладніла. Адзначыла толькі, што цягам выходных агулам было затрымана 173 нецьвярозыя кіроўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG