Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палацы шэкінскіх ханаў у Азэрбайджане ўпала галіна дрэва, параненыя 19 чалавек


Палац шэкінскіх ханаў

Дзевятнаццаць чалавек, у тым ліку турысты, пацярпелі пры падзеньні галіны 500-гадовага дрэва на тэрыторыі рэзыдэнцыі шэкінскіх ханаў у Азэрбайджане, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя Азэрбайджану.

«У сувязі са здарэньнем 19 чалавек зьвярнуліся ў шпіталь. Двое зь іх зьмешчаныя ў шпіталі, астатнія атрымалі першую мэдычную дапамогу, лячэньне некаторых зь іх працягваецца. Для лячэньня двух пацярпелых са сталіцы былі выкліканыя высокакваліфікаваныя спэцыялісты», — паведамілі ў міністэрстве.

Апошнімі днямі ў раёне гораду Куба, дзе разьмешчаны палац, усталявалася ветранае надвор’е.

Як удакладнілі ў прэс-службе дзяржаўнага агенцтва па турызьме, сярод пацярпелых ёсьць і замежныя грамадзяне. Як стала вядома, у ліку параненых — двое расейцаў і пяцёра грамадзянаў Сырыі.

Палац шэкінскіх ханаў — адзін з самых каштоўных помнікаў Азэрбайджану XVIII стагодзьдзя. Палац быў пабудаваны ў 1761-62 годзе як летняя рэзыдэнцыя Гусэйн-хана Муштада. Гістарычная частка гораду Куба і сам палац ўключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG