Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На грамадзкае абмеркаваньне вынесены праект закону «Аб турызьме»


Марскі адпачынак, ілюстрацыйнае фота
Марскі адпачынак, ілюстрацыйнае фота

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь на грамадзкае абмеркаваньне вынесены праект закону «Аб турызьме».

Ініцыятарам разгляду стала Міністэрства спорту і турызму, галоўная ідэя — забясьпячыць фінансавыя гарантыі і стварыць мэханізм абароны спажыўцоў турыстычных паслугаў.

Такая неабходнасьць узьнікла пасьля таго, як у ранейшыя гады тысячы беларусаў сталі ахвярамі нядобрасумленных расейскіх фірмаў: аплацілі пуцёўкі, але так і не адпачылі.

«Праект прадугледжвае тры формы фінансавай адказнасьці турапэратара: дамова страхаваньня грамадзянскай адказнасьці; банкаўская гарантыя выкананьня абавязаньняў на аказаньне турыстычных паслугаў; фонд пэрсанальнай адказнасьці турапэратара», — гаворыцца ў тэксьце абгрунтаваньня.

Акрамя таго, праектам закону прадугледжваецца разьмежаваньне адказнасьці турапэратара і турагента, пашырэньне функцый турыстычнага рэестру, узмацненьне адказнасьці за экскурсіі на тэрыторыі Беларусі без нацыянальнай атэстацыі.

Гэтаксама прапануецца надзяліць спартова-турыстычнае ведамства паўнамоцтвамі ў справе зацьвярджэньне клясыфікацыі відаў турызму, вызначыць асноўныя прынцыпы і напрамкі дзяржаўнага рэгуляваньня сфэры турызму.

Заўвагі і прапановы падчас грамадзкага абмеркаваньня можна выказаць да 28 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG