Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантралёры канстатуюць негатовасьць сельгастэхнікі да ўборачнай кампаніі 


Камбайн на ўборцы збожжавых, архіўнае фота

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі правёў маніторынг 80 сельскагаспадарчых арганізацый, каб выявіць іх гатовасьць да ўборачнай кампаніі. Як вынікае са справаздачы, апублікаванай на сайце ведамства, факты сьведчаць пра недастатковы ўзровень падрыхтоўкі да выхаду ў поле.

У прыватнасьці, зафіксаваныя факты непадрыхтаванасьці збожжаўборачнай тэхнікі, зернесушыльных комплексаў, а таксама прыпіскі, якія сьведчаць пра адваротнае.

Камбайны гомельскай вытворчасьці
Камбайны гомельскай вытворчасьці

Нізкая гатоўнасьць камбайнаў выяўленая ў 33 сельгасарганізацыях, у 12 зь іх тэхніка па дакумэнтах лічыцца «спраўнай». У асобных гаспадарках камбайны не зьнятыя з працяглага захоўваньня і рамонтныя працы нават не пачыналіся. Аднак кіраўніцтва прадпрыемстваў адсправаздачылася ў раённыя выканкамы пра тое, што тэхніка «цалкам гатовая».

Падобная сытуацыя, згодна з выніку маніторынгу, выяўлена ў шэрагу гаспадарак Івацэвіцкага, Крупскага, Бабруйскага, Веткаўскага, Дзятлаўскага, Слонімскага, Лідзкага, Пухавіцкага, Калінкавіцкага, Клімавіцкага раёнаў. На падставе аналізу кантрольнае ведамства абяцае зрабіць адпаведныя высновы і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG