Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 60 чалавек сталі ахвярамі паводак у Кітаі


Паводка ў Кітаі, архіўнае фота
Паводка ў Кітаі, архіўнае фота

У выніку паводак, выкліканых залевамі, у Кітаі загінуў 61 чалавек, больш за 4300 чалавек удалося выратаваць, паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый КНР.

Згодна з паведамленьнямі кітайскіх выратавальных службаў, на гэтым тыдні 356 тысяч чалавек былі эвакуаваныя са сваіх дамоў у выніку моцных дажджоў і паводак, якія ахапілі большую частку паўднёвага і цэнтральнага Кітаю, піша Reuters.

У паведамленьні, апублікаваным позна ўвечары 11 ліпеня, Міністэрства надзвычайных сытуацый Кітаю паведаміла, што ў выніку паводкі было разбурана 9 300 дамоў і пашкоджана 371,1 тысячы гектараў сельскагаспадарчых угодзьдзяў.

Выкліканыя залевамі паводкі з пачатку лета нанесьлі Кітаю шкоду на суму каля 53,4 млрд юаняў (каля 7,7 млрд даляраў). Такія лічбы Міністэрства надзвычайных сытуацый КНР прыводзіць 12 ліпеня агенцтва «Сіньхуа».

Паводкі ў асноўным закранулі раёны, якія ляжаць ад правінцыі Гуандун на паўднёвым усходзе да паўднёва-заходняга гораду Чунцін у вярхоўях ракі Янцзы.

Улетку Кітай рэгулярна цярпіць ад засухі на крайняй поўначы і паводак на поўдні краіны. Міністэрства надзвычайных сытуацый папярэдзіла, што ў гэтым годзе паўночныя рэгіёны сутыкнуцца зь яшчэ больш нізкім узроўнем ападкаў, чым звычайна, у той час як залевы павысяць рызыку паводак у вярхоўях ракі Хуанхэ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG